Мытня Беларусі не дазволіла незаконна ўвезці з Латвіі калекцыю карцін коштам больш як 20 тыс. долараў

31 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі спробу незаконна ўвезці з Латвіі калекцыю карцін коштам больш як 63,5 тыс. рублёў (каля 21,2 тыс. долараў), вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта.
15 незадэклараваных твораў мастацтва былі знойдзеныя ў аўтамабілі, што прыбыў на кантроль у пункт мытнага афармлення “Мінск-ТЛЦ-2”. Карціны былі схаваныя сярод заяўленага ў суправаджальных дакументах зборнага грузу.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах).
Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць штраф — да 30% кошту тавару, які незаконна перамяшчаецца.
Гл. таксама:
Беларуска, якая працуе ў Германіі, спрабавала ўвезці на радзіму незадэклараваныя 50 тысяч еўра
Літоўскія мытнікі знайшлі ў цягніку са шчэбнем партыю кантрабандных цыгарэт на 400 тыс. еўра

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


