Дэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская

1 жніўня, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы зацікаўленыя ў “паглыбленні ўзаемадзеяння” з Парламенцкай асамблеяй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) і яе дзяржавамі-членамі, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзідэнтам ПА АБСЕ Пэрэ Жуанам Понсам Сам’етрай і былой кіраўніцай гэтай структуры Піяй Каумай.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў 1 жніўня “Позірку”, што Ціханоўская падзялілася з суразмоўцамі “станоўчым досведам удзелу” дэлегатаў Каардынацыйнай рады ды іншых прадстаўнікоў дэмсіл у працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і выказала гатоўнасць развіваць супрацу з ПА АБСЕ.
Самп’етра запрасіў Ціханоўскую ўзяць удзел у сесіі ПА АБСЕ. Паводле слоў Вячоркі, прэзідэнт арганізацыі падкрэсліў, што для асамблеі “надзвычай важна, каб тэма Беларусі заставалася ў міжнародным парадку дня”.

- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка