У пракуратуры адсправаздачыліся пра спыненне пагрозы нацбяспецы — незаконнага абароту траўматычнай зброі

4 жніўня, Позірк. Пракуратура Мінска “ў ходзе праверачных мерапрыемстваў” выявіла факты “размяшчэння на папулярных у Беларусі пляцоўках” абвестак пра продаж “рэвальвера, які з’яўляецца, згодна з заключэннем балістычнай экспертызы, агнястрэльнай зброяй траўматычнага ўздзеяння”, паведаміла 4 жніўня прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Згодна з арт. 1 закона “Аб зброі”, нагадаў наглядны орган, “агнястрэльная зброя траўматычнага ўздзеяння, што прызначаная для паражэння жывой цэлі на адлегласці мятальным элементам траўматычнага патрона і не прызначаная для прычынення смерці чалавеку”, з’яўляецца адным з відаў агнястрэльнай зброі.
Арт. 8 гэтага закона забараняе “абарот агнястрэльнай зброі траўматычнага ўздзеяння і траўматычных патронаў” на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя таго, падкрэслівае Генпракуратура, у п. 40 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, зацверджанай 25 красавіка 2024 года Усебеларускім народным сходам, “незаконны абарот зброі прызнаецца адной з крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы”.
“З мэтай спынення гэтых фактаў намеснік пракурора горада Мінска на адрас кіраўнікоў інтэрнэт-пляцовак вынес прадпісанні, у якіх запатрабаваў неадкладна выдаліць прапановы пра рэалізацыю агнястрэльнай зброі траўматычнага ўздзеяння. Як вынік — акты нагляду выкананыя ў поўным аб’ёме, прынятыя арганізацыйна-тэхнічныя меры, скіраваныя на немагчымасць у далейшым размяшчэння такіх абвестак”, — адсправаздачылася ведамства.
У пракуратуры адзначылі, што “незаконныя набыццё, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, прадугледжаную арт. 295 Крымінальнага кодэкса”.
У сувязі з гэтым сталічная пракуратура як “орган — каардынатар у барацьбе са злачыннасцю” даручыла органам унутраных спраў “арганізаваць адпаведныя праверачныя мерапрыемствы па выкладзеных фактах”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 жніўня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы расце, нягледзячы на меры, якія прымаюць суседнія краіны ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка