Рэжым не першы раз спрабуе сарваць канферэнцыю “Новая Беларусь”, але мы выстаім — Вячорка

5 жніўня, Позірк. “Прывід пратэстаў не адпускае рэжым Лукашэнкі. Яму баліць ад самой згадкі пра 9 жніўня, пра 2020 год. Беларусаў, якія за мяжой у свабодных краінах, дубінкамі не паб’еш, збірацца ім не перашкодзіш, дык вось атрымліваюцца такія нягеглыя заявы”, — так пракаментаваў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ноту беларускага МЗС, якую той уручыў часоваму паверанаму ў справах Польшчы з нагоды правядзення ў Варшаве “дэструктыўнага мерапрыемства” — канферэнцыі дэмакратычных сіл “Новая Беларусь” і вулічнай акцыі “Марш Свабоды”, прымеркаванай да пяцігоддзя прэзідэнцкіх выбараў-2020 і масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
МЗС заявіў, што “падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленню нармальнага дыялогу паміж <…> дзяржавамі і наўпрост шкодзяць беларуска-польскім стасункам“. Ведамства пагражае “і надалей старанна адсочваць развіццё сітуацыі, пакідаючы за сабой права ўжываць неабходныя захады ў адказ на любыя дзеянні правакацыйнага характару”.
“Ім хацелася б поўнай цішыні, каб усе забыліся пра палітвязняў, пра рэпрэсіі, пра злачынствы рэжыму — а мы будзем гаварыць. Будзем гаварыць пра ўсё тое, што так непрыемна рэжыму. І на канферэнцыі, і на маршы ў Варшаве, і на акцыях па ўсім свеце”, — падкрэсліў Вячорка.
Ён выказаў удзячнасць Польшчы “за падтрымку, прынцыповасць і салідарнасць”, гэтая краіна “выдатна ведае, чаго вартыя словы рэжыму, і сама калісьці праходзіла праз дыктатуру”.
На думку Вячоркі, пагрозы Мінска не будуць мець наступстваў, мерапрыемствы пройдуць у запланаваным фармаце: “Шантаж Лукашэнкі ужо даўно не працуе. Польшча — дэмакратычная, свабодная краіна, і не думаю, што яна пойдзе на повадзе ў дыктатара”.
“Гэта не першы раз, калі рэжым спрабуе сарваць канферэнцыі “Новая Беларусь”. Ужо двойчы мініравалі будынкі, у Вільнюсе і Варшаве, пагражалі ўдзельнікам. Бачым, што зараз, перад канферэнцыяй, лукашэнкаўскія спецслужбы інтэнсіфікавалі працу, здзяйсняюць атакі на дэмакратычныя сілы (5 жніўня Следчы камітэт заявіў аб ідэнтыфікацыі “яшчэ 207 чалавек” з ліку удзельнікаў святкавання за мяжой Дня Волі сёлета ў сакавіку. — “Позірк”.). Але беларусы ўсё роўна збіраюцца. Мы выстаім”, — заявіў Вячорка.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

