За чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет

8 жніўня, Позірк. У чэрвені і ліпені 2025 года на тэрыторыі Беларусі сумарна выпала 222 мм ападкаў (222 л вады на квадратны метр тэрыторыі) пры норме за ўсё лета 226 мм, паведаміла вядучы інжынер-метэаролаг аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу фонду даных Белгідрамета Алена Камароўская на прэс-канферэнцыі 8 жніўня.
У адносным вымярэнні за два летнія месяцы ападкаў выпала на 37% больш за норму для гэтага перыяду. Так вільготна ў чэрвені і ліпені бывае прыкладна раз у 12 гадоў, адзначыла Камароўская.
У Мінску 15 ліпеня на трох з дзевяці пунктаў назірання зафіксавана небяспечная з’ява надвор’я — вельмі моцны лівень з колькасцю ападкаў больш за 30 мм за гадзіну і менш (факт: ад 34 да 40 мм). На той дзень Белгідрамет выпусціў штармавое папярэджанне з максімальным чырвоным узроўнем небяспекі.
Паводле слоў Камароўскай, тэмпература ў чэрвені—ліпені была блізкая да сярэдніх шматгадовых значэнняў — 18,2 градуса пры норме 18. Аднак агулам ужо 36 гадоў у Беларусі доўжыцца перыяд пацяплення, які пачаўся ў зімовым сезоне-1988/89.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



