Лукашэнка можа выкарыстаць перамовы Трампа з Пуціным, каб павысіць сваю вагу праз вызваленне палітзняволеных — Ціханоўская

9 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка можа захацець быць актарам у перамовах Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. Такую думку выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанне “Позірку” пра акно, якое можа адкрыцца для Беларусі падчас перамоваў кіраўнікоў дзвюх краін.
“Каб павысіць сваю палітычную вагу, напрыклад, ён пойдзе на вызваленне палітзняволеных ці на спыненне рэпрэсій”, — заявіла Ціханоўская, якая сустрэлася з журналістамі на канферэнцыі “Новая Беларусь” 9 жніўня ў Варшаве.
Паводле слоў палітыка, важна, каб у гэтым працэсе не забыліся на Беларусь: “Напрыклад, калі будзе ўздымацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, каб з Беларусі санкцыі не знялі цягнічком. Наша задача — паказаць Беларусь як самастойную справу, а не апендыкс да Расіі і адстойваць свае правы. Важна выцягнуць з гэтых перамоваў як мага больш, хаця б у пытанні вызвалення палітвязняў”.
Ціханоўская адзначыла, што дэмсілы пастаянна каардынуюцца з амерыканскімі партнёрамі і даносяць да іх свае меседжы.
Таксама яна пералічыла поспехі дэмсіл і беларусаў за апошнія пяць гадоў: “У такіх умовах мы змаглі выстаяць, захаваць адзінства, пабудаваць вельмі моцныя палітычныя структуры і каардынавацца з дапамогай медыя, праваабаронцаў, незалежных актывістаў, НДА і сектара грамадзянскай супольнасці”.
Палітык падкрэсліла, што заходнія партнёры дапамагаюць Беларусі, бачаць, як беларусы самаарганізоўваюцца, самаахвярна працягваюць барацьбу.
Адказваючы на пытанне пра магчымыя перамовы з Лукашэнкам, Ціханоўская адзначыла, што дэмсілы прапаноўваюць іх з 2020 года. “Адзіная праблема, што рэжым бачыць дыялог інакш, — сказала яна. — Для нас гэта дыялог паміж людзьмі, нацыяй, каб дамовіцца пра мірны транзіт улады. Для рэжыму гэта — перагаворы з замежнікамі без беларусаў. Для нас важныя сістэмныя змены ў Беларусі — незваротныя змены”.
“Думаю, калі гэтая прапанова [пра дыялог] для іх неактуальная зараз, то можа быць актуальнай праз месяц-два, праз паўгода. Наша задача быць гатовымі да дыялогу, перамоваў і круглага стала”, — падкрэсліла палітык.
Перамовы Трампа і Пуціна папярэдне прызначаныя на 15 жніўня ў амерыканскім штаце Аляска.
Гл. таксама:
Лукашэнка назваў Трампа балбатуном і заявіў, што прэзідэнту ЗША “было б архікарысна” з ім сустрэцца
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля васьмідзённай паўзы колькасць спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі ў Польшчу зноў дасягнула трохзначнай адзнакіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+