Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

10 жніўня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Аршанскім раёне паведамляе тэлеграм-канал Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці.
Аварыя здарылася 10 жніўня каля 13:20 на 9-м кіламетры аўтадарогі Орша — Дуброўна.
“Паблізу вёскі Брылі 26-гадовая кіроўца Peugeot не справілася з кіраваннем аўтамабіля і з’ехала ў кювет. Там здарылася перакульванне транспартнага сродку”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ДТЗ “кіроўца, а таксама 23-гадовая пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя”. Пасажыр 1969 года нараджэння “ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння”, адзначае ДАІ.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю