12-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане пасля аварыі ў Дзятлаўскім раёне
11 жніўня, Позірк. Пяцёра пацярпелых у дарожна-транспартным здарэнні 10 жніўня Дзятлаўскім раёне (Гродзенская вобласць) знаходзяцца ў бальніцах, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Адна з іх, 12-гадовая дзяўчынка, пасля аперацыі накіраваная ў аддзяленне рэанімацыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, яе стан ацэньваецца як цяжкі.
У гэтай жа бальніцы лечаць яшчэ дваіх пацярпелых (17 і 24 гады).
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 4-гадовае дзіця пераведзенае ў Гродзенскую абласную дзіцячую бальніцу, 23-гадовая пацыентка працягне лячэнне ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (лакацыя не ўдакладняецца; верагодна, у Гродне).
Па факце смяротнай аварыі, якая здарылася 10 жніўня ў Гродзенскай вобласці, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб).
Паводле інфармацыі СК, аўтааварыя здарылася каля 18:15 паблізу вёскі Мядзвінавічы (згодна з данымі МУС, непадалёк ад населенага пункта Казлоўшчына). У выніку лабавога сутыкнення аўтамабіляў “Мэрсэдэс” і “Рэно” загінула тры чалавекі (абодва кіроўцы і адна пасажырка), пацярпела яшчэ пяць, у тым ліку трое непаўналетніх.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства