Літоўскія памежнікі знайшлі 6 скруткаў з цыгарэтамі, перакінутых з тэрыторыі Беларусі

12 жніўня, Позірк. З дапамогай “сістэмы відэаназірання, якая кантралюе мяжу з Беларуссю і яе пункты пропуску”, літоўскія памежнікі 8 жніўня “зафіксавалі, як у раёне вёскі Кянюкай Шальчынінскага раёна на тэрыторыю Літвы былі перакінутыя скруткі”, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтага балтыйскай краіны.
Адзначаецца, што невядомыя, “зрабіўшы гэта, неўзабаве зніклі ў глыбіні тэрыторыі Беларусі”.
Памежнікі Трыбонскай заставы, паводле інфармацыі САДМ, “блакавалі наваколлі і прыцягнулі на дапамогу кінолагаў з суседняй заставы” з двума сабакамі.
“Абшукаўшы лясістую мясцовасць ля ахоўнага плота, усталяванага ля дзяржмяжы, яны выявілі чатыры простакутных скруткі, загорнутых у сінюю поліэтыленавую плёнку. Пры дбайным аглядзе тэрыторыі непадалёк знайшлі яшчэ два скруткі, — гаворыцца ў паведамленні. — У шасці кардонных скрынях, якія не дасталіся кантрабандыстам, знаходзілася 1.500 пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk Super Slims з беларускімі акцызнымі маркамі”.
Кошт кантрабанднай прадукцыі з улікам усіх абавязковых у Літве падаткаў складае 7.785 эўра.
“За незаконны абарот падакцызных тавараў у Варанскім памежным атрадзе распачатае дасудовае расследаванне, якім кіруе пракурор 2-га аддзела крымінальнага пераследу Вільнюскай акруговай пракуратуры. За такія дзеянні прадугледжаны штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў”, — папярэдзіла САДМ.
Мытная служба Літвы раней паведамляла, што ў першым паўгоддзі 41% кантрабандных цыгарэт, што ўвозіліся, перахопленыя на мяжы з Беларуссю, у той час, як за аналагічны перыяд 2024-га гэты паказчык складаў 49%.
Улады краіны адсправаздачыліся, што за першую палову 2025 года ў Літве затрымана і канфіскавана больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было распачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў ці дронаў.
“У агульнай складанасці 34 асобам выстаўленыя абвінавачанні ў рамках дасудовага расследавання такога кшталту. Яшчэ адным значным вынікам гэтага года сталі дзесяць крымінальных спраў, якія цяпер разглядаюцца або ўжо разгледжаныя ў судах”, — адзначаў партал навін Delfi са спасылкай на літоўскую пракуратуру.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка