Следам за Брэсцкай вобласцю сістэму апавяшчэння насельніцтва правераць у Мінскай

12 жніўня, Позірк. Чарговая “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва” пройдзе ў Мінскай вобласці 13 жніўня — з 9:00 да 13:00, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не трэба”, — гаворыцца ў паведамленні.
На 12 жніўня аналагічная праверка абвешчаная ў Брэсцкай вобласці. Раней у гэтым рэгіёне сістэму апавяшчэння правяралі 21 ліпеня, а да таго — 8 ліпеня, 10 і 30 чэрвеня, 27 траўня, 8 і 22 красавіка.
Што да Мінскай вобласці, то там аналагічныя праверкі праводзіліся 16 красавіка і 11 чэрвеня. У Магілёве — 15-17 красавіка, у Гомельскай вобласці — 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма абвесткі, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

