У ліпені без уліку сезоннага фактару найбольш падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі

14 жніўня, Позірк. Паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі найбольш падаражэлі ў ліпені 2025 года (без уліку сезоннага фактару), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Рост тарыфаў і цэн склаў адпаведна 23,35%, 10,18% і 7,62%.
У пяцёрцы лідараў па падаражэнні сярод несезонных харчовых тавараў: натуральная молатая кава (+4,56%), натуральны мёд (+4,09%), рыбныя кансервы ў таматным соўсе (+3,96%), халва (+3,73%) і кукурузныя шматкі (+3,31%);
сярод сезонных: морква (+39,99%), яблыкі (+8,44%), грушы (+2,04%), свежыя грыбы (+0,94%), зеляніна (кроп, пятрушка, салата) (+0,74%).
Агулам прадукты харчавання і безалкагольныя напоі патаннелі за месяц на 0,03%, з улікам алкаголю і тытунёвых вырабаў — падаражэлі на 0,02%.
Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся ў ліпені на 0,05%. Хутчэй за іншае даражэлі туш для павек і броваў (+3,95%), аднаразовыя брытвавыя станкі (+2,94%), уразныя і накладныя замкі (+2,76%), штодзённыя газеты (+2,64%) і школьная форма для дзяўчынак (+2,53%).
Спажывецкія цэны ў ліпені выраслі на 0,20%, за сем месяцаў 2025 года — на 5,56%.
У першай пяцёрцы па падаражэнні з пачатку года:
сярод несезонных харчовых тавараў: какава-парашок (+51,44%), салёны селядзец (+24,42%), натуральная молатая кава (+22,41%), шакалад (+22,21%), растваральны какава-напой (+20,91%);
сярод сезонных харчовых тавараў: морква (у 2,58 раза), буракі (у 2,27 раза), бульба (у 2,16 раза), яблыкі (+83,85%), рэпчатая цыбуля (+62,42%);
сярод нехарчовых тавараў: штодзённыя газеты (+17,70%), штотыднёвыя газеты (+16,01%), штомесячныя часопісы (+13,68%), цэмент (+11,91%), губная памада (+11,42%).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка