БАЖ пачала разбіральніцтва з нагоды магчымага харасмента з боку намесніка кіраўніка арганізацыі Гарэцкага

14 жніўня, Позірк. Пачаць разбіральніцтва з нагоды “магчымых фактаў харасмента з боку намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага” вырашыла 14 жніўня праўленне арганізацыі.
“На гэты час выкананне Барысам Гарэцкім прадстаўнічых і кіроўных функцый у БАЖ прыпыняецца. Разгляд будзе ўключаць збор інфармацыі ўпаўнаважанымі праўленнем асобамі, яе ацэнку і прыняцце праўленнем рашэння”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы асацыяцыі.
Збор інфармацыі будзе ажыццяўляцца ад “магчымых пацярпелых” ад дзеянняў намесніка старшыні.
Звярнуцца з адпаведнай інфармацыяй можна будзе па форме праз спецыяльна створаную электронную пошту. Доступ да формы будуць мець упаўнаважаныя праўленнем старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і сябра праўлення Зоя Хруцкая.
“Ананімныя звароты разглядацца не будуць, але гарантуецца ананімізацыя ўсіх тых, хто звярнуўся, і тое, што ніякія персанальныя даныя гэтых асоб не будуць разгалошаныя без згоды. Збор інфармацыі аб магчымых фактах харасмента працягнецца да 1 кастрычніка”, — падкрэсліла БАЖ.
Некалькі дзён таму Гарэцкі напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку“: “Заўсёды казаў, што я ня ёсць маральным ідэалам”.
“У маім жыцці былі і непрыемныя плямы. У ранейшыя гады я мог дапусціць некарэктную камунікацыю. На жаль, некаторыя мае выказванні могуць быць трактаваныя як харасмэнт. Я шкадую пра гэта”, — адзначыў функцыянер БАЖ.
Аднак ён падкрэсліў, што ніколі не рабіў і не зробіць — “хоць бы намякаць на нейкую падзяку” за сваю дапамогу. Таксама для яго непрымальна “ўступаць у нейкія адносіны, дасылаць дзікпікі (фота палавога члена. — “Позірк”.) і падобнае”.
“У апошні тыдзень некаторыя людзі настойліва намякаюць мне, што вось супраць цябе ёсць кампрамат, і калі ты не зробіш тое і тое, то мы яго апублікуем. Разнясем цябе і ваш БАЖ у пух і прах“, — напісаў Гарэцкі.
На яго думку, цяпер галоўнае — наяўнасць даверу. Гарэцкі прапанаваў зрабіць публічнай інфармацыю пра яго дзеянні і паведамленні, калі іх лічаць амаральнымі і такімі, што не даюць яму права прадстаўляць медыясектар.
Гэта ўжо не першы секс-скандал у беларускай дэмакратычнай супольнасці.
21 ліпеня на “Еўрарадыё“ выйшаў матэрыял “Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дзікпікі”.
У ім сцвярджалася, што кіраўнік BySol Стрыжак высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дзікпікі. Некалькі прадстаўніц фемінісцкай супольнасці пацвердзілі “Еўрарадыё”, што ведаюць пра сітуацыю, ім вядома як мінімум пра сем падобных кейсаў. Дзве дзяўчыны падзяліліся са згаданым СМІ сваімі гісторыямі.
У той жа дзень Стрыжак заявіў, што “ў жыцці кожнага чалавека бываюць учынкі, якія не робяць яму гонару“, і папрасіў прабачэння перад усімі, каго яны “маглі абразіць, закрануць або ўстрывожыць“. Паводле сцвярджэння кіраўніка BySol, яго дзеянні “не мелі на ўвазе прымус, злоўжыванні службовым становішчам, прагі нажывы або чаго-небудзь падобнага”.
З асуджэннем такіх паводзін 22 ліпеня выступілі Аб’яднаны пераходны кабінет і камісія па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады, якая запатрабавала правесці праверку.
23 ліпеня BySol паведаміў пра адхіленне Стрыжака ад “кіруючай пасады“ і “выканання прадстаўнічых функцый”, а таксама пра пачатак разбіральніцтва.
На наступны дзень ён паведаміў, што мае “праблему з сексуальнай залежнасцю” і збіраецца “працаваць з ёй са спецыялістамі”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2023 года колькасць інжынерных класаў павялічылася больш, чым у два разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРасіяне ў новым навучальным годзе выкарыстоўвалі квоту на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі толькі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваТры ВНУ аб'яўлялі дадатковы набор першакурснікаў — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка