Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах БВФБ перад выходнымі

15 жніўня, Позірк. Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 жніўня.
Курс долара знізіўся да 2,9755 рубля (-0,07%; -0,0022), еўра — да 3,4600 (-0,52%; -0,0181), расійскага рубля — да 3,7121 за 100 (-0,09%; -0,0031), кітайскага юаня — да 4,1165 за 10 (-0,01%; -0,0005).
На адыходзячым працоўным тыдні (11–15 жніўня) долар патаннеў на 0,41% (з 2,9876 да 2,9755), расійскі рубель — на 0,1% (з 3,716 да 3,7121 за 100); еўра падаражэў на 0,46% (3,4441 да 3,4600), юань — на 0,39% (з 4,1005 да 4,1165 за 10).
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
“З улікам больш моцнага, чым чакалася раней, беларускага рубля ў другім квартале прагноз паслаблення нацыянальнай валюты за 2025 год у тэрмінах кошыка замежных валют паніжаны да 1–3%. Пры руху курсу USD/RUB да ўзроўню 85–90 расійскіх рублёў за долар курс USD/BYN складзе [па выніках года] 3,1–3,2 беларускага рубля за долар”, — заявіў BEROC.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

