За перамогу ў тэндарах прадпрымальнік даў хабараў на 100 тыс. рублёў, узбуджана 19 крымінальных спраў — МУС

15 жніўня, Позірк. 53-гадовы заснавальнік мінскай фірмы па вырабе кармавых дабавак затрыманы за дачу хабараў — агулам каля 100 тыс. рублёў — за перамогу ў тэндарах, заявіла 15 жніўня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Сцвярджаецца, што мужчына праз сваіх падначаленых сістэматычна плаціў службовым асобам шэрагу сельскагаспадарчых і перапрацоўчых арганізацый, каб тыя выбіралі пастаўшчыком яго прадпрыемства. Вытворчыя магутнасці гэтай арганізацыі знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці.
У дачыненні да 11 чалавек узбуджана 19 крымінальных спраў.
Ведамства не паведамляе, колькі людзей падазраецца ў дачы хабару або пасярэдніцтве ў хабарніцтве, а колькі — у атрыманні. Акрамя таго, не ўдакладняецца, якая абраная мера стрымання ў дачыненні да фігурантаў справы.
Паводле даных Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328).
З іх 84 прыгавораны да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
Больш за ўсё асуджана за здзяйсненне наступных злачынстваў: крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК) — 133, атрыманне хабару (арт. 430) — 93, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2, 3 арт. 426) — 45. Таксама фігурантаў карупцыйных спраў прызнавалі вінаватымі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
За дачу хабару асуджана 12 чалавек, за пасярэдніцтва ў хабарніцтве — адзін.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ кастрычніку на тэрыторыю Беларусі прыбыло на 11% больш грамадзян Украіны, чым у верасні — даныя ДзяржпагранкамітэтаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

