Падчас перапісу насельніцтва-2029 Белстат плануе выкарыстоўваць штучны інтэлект

21 жніўня, Позірк. Пры апрацоўцы звестак, атрыманых падчас перапісу насельніцтва Беларусі, плануецца выкарыстоўваць штучны інтэлект, заявіла кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева 21 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
“Будучыя перапісы — гэта тэма для выкарыстання штучнага інтэлекту, — адзначыла чыноўніца. — Як звычайна, правядзенне перапісу — гэта адна справа, але іншая справа — атрымаць якасна дакладныя дадзеныя па выніках перапісу”.
Паводле яе слоў, пры перапісе ў 2019 годзе Белстат ужо “закладваў аналітычныя і арыфметычныя кантролі для атрымання якасці” (цытата дадзена без рэдактарскіх правак), аднак далей мяркуецца рабіць гэта больш актыўна.
Раней Мядзведзева заяўляла, што наступны перапіс насельніцтва плануецца правесці ў 2029 годзе.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаПадчас перапісу насельніцтва-2029 Белстат плануе выкарыстоўваць штучны інтэлект (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка