Мінск 23:06

У Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат

Ілюстрацыя: Tim Mossholder / unsplash.com

21 жніўня, Позірк. У Беларусь адсутнічаюць адрозненні ў заработнай плаце ў залежнасці ад полу работніка, заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Бандарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 жніўня.

Паводле яе слоў, Белстат займаецца гендарным аналізам заработнай платы ў краіне. У прыватнасці, ведамства правяло “эксперыментальны разлік скарэкціраванага гендэрнага разрыву ў аплаце працы”.

“Мы правялі параўнанне заработнай платы ўнутры груп работнікаў з аднолькавымі групамі заняткаў, узроўнем адукацыі і стажам працы. Тым самым мы выключылі ўплыў гэтых фактараў на аплату працы”, — паведаміла Бандарэнка, адзначыўшы, што даследаванне дазволіла зрабіць выснову аб адсутнасці дыскрымінацыі паводле палавой прыкметы.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: