За хабар затрыманы адзін з кіраўнікоў “буйнога дзяржаўнага прамысловага прадпрыемства” — МУС

26 жніўня, Позірк. Аб затрыманні з доказамі злачынства “службовай асобы буйнога дзяржаўнага прадпрыемства, якое забяспечвае вытворчыя патрэбы вядучых аўтамабільных вытворцаў“ Беларусі і блізкага замежжа паведаміла 26 жніўня прэс-служба МУС.
Як вынікае з каментара прадстаўніка ГУБАЗіК МУС Уладзіміра Гарагляда, у 2021 годзе з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ўжо затрымліваўся адзін з кіраўнікоў прадпрыемства. Назва прадпрыемства і прозвішчы затрыманых спікер не прывёў.
“Прызначаны на вакантную пасаду яго намеснік працягнуў супрацьпраўную дзейнасць папярэдніка, разлічваючы, што прынятыя ім меры канспірацыі дапамогуць пазбегнуць адказнасці. Аднак адключэнне мабільных тэлефонаў, абмеркаванне злачынных планаў і атрыманне хабараў за межамі рэспублікі не дапамагло“, — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Па месцы жыхарства затрыманага выяўленыя і канфіскаваныя “грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці“, “сума незаконнага ўзнагароджання вылічаецца мільёнамі расійскіх рублёў“. У сюжэце дэманструюцца катэдж, джып “Таёта” і матацыкл; верагодна, яны былі канфіскаваныя ў затрыманага.
Узбуджана крымінальная справа па арт. 430 КК (атрыманне хабару), фігурант знаходзіцца ў СІЗА, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У ведамстве падкрэслілі, што ГУБАЗіК МУС “на пастаяннай аснове“ праводзіць мерапрыемствы па “выяўленні і спыненні фактаў сістэмнай дзелавой карупцыі ў найбольш значных галінах эканомікі“.
Раней ведамаснае выданне Міністэрства ўнутраных спраў “На страже” паведаміла аб пачатку крымінальнай справы ў дачыненні да “трох службовых асоб заводаў”, якія за хабар ад кіраўніка фірмы “забяспечвалі камерсанту выйгрыш у закупках, складаючы тэхзаданні такім чынам, каб тыя дэталёва адпавядалі характарыстыкам абсталявання, якое пастаўляецца апошнім на прадпрыемствы”.
Паводле звестак Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за ўчыненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328). З іх 84 прыгавораныя да пазбаўлення волі.
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені зменшылася колькасць занятых у эканоміцы Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі наблізілася да 1 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка