У грамадзяніна Украіны на мяжы з Латвіяй канфіскавана 80 артэфактаў, яны перададзеныя віцебскаму музею — беларуская мытня

26 жніўня, Позірк. 80 артэфактаў перададзеныя Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Прадметы “меў намер незаконна ўвезці ў Беларусь грамадзянін Украіны, які прыбыў са Швецыі” на аўтамабілі, адзначае ведамства.
Пры даглядзе ў пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) у яго выяўленыя “сталовыя прыборы, дэкаратыўныя фарфоравыя статуэткі, паштовыя маркі, медалі, значкі, манеты і іншыя прадметы”.
Экспертыза ўстанавіла, што 80 прадметаў з’яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі, вырабленымі больш за 100 гадоў таму.
Сярод перададзеных краязнаўчаму музею каштоўнасцяў — манеты ЗША, Фінляндыі і Новай Зеландыі (1918–1921 гадоў выпуску), медалі (Швецыя, сярэдзіна ХХ стагоддзя), жэтон (Швецыя, 1915 г.в.), нагрудныя знакі (Швецыя, 1934–1959 г.в.), сталовыя прыборы і статуэткі парцалянавыя (XX стагоддзя) і інш.
Аб якіх-небудзь мерах спагнання ў дачыненні да грамадзяніна Украіны не паведамляецца.
Гл. таксама:
Мытня спыніла ўвоз з Расіі буйной партыі кветак
Беларуская мытня спыніла ўвоз бытавой тэхнікі ў РФ з ЕС на 200 тыс. рублёў

- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНапаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені зменшылася колькасць занятых у эканоміцы Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі наблізілася да 1 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства