Мінск 18:21

Дзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі

26 жніўня, Позірк. Сальда знешняга гандлю таварамі арганізацый з дзяржаўнай доляй уласнасці па выніках першага паўгоддзя 2025 года склалася адмоўным у аб’ёме 94 млн 602,3 тыс. долараў, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Адмоўным склалася сальда і арганізацый з рэспубліканскай доляй уласнасці — 119 млн 846,4 тыс. долараў.

Разам з тым камунальныя арганізацыі і прыватныя з дзяржаўным удзелам прадэманстравалі станоўчы баланс — 25 млн 244,1 тыс. і 3 млрд 716 млн 316,5 тыс. адпаведна.

Сальда знешняга гандлю паслугамі дзяржаўных, рэспубліканскіх і камунальных арганізацый склалася дадатным — 291 млн 640,9 тыс., 274 млн 660,3 тыс. і 16 млн 980,6 тыс. адпаведна.

У прыватных арганізацый з дзяржаўным удзелам зафіксаванае адмоўнае сальда — 14 млн 431,8 тыс.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: