Былому бухгалтару tut.by, экс-палітзняволенай Марыі Новік за паўдня сабралі 3,5 тыс. еўра, яе сын загінуў ва Украіне

2 верасня, Позірк. Былой палітзняволенай Марыі Новік, сын якой загінуў ва Украіне, за паўдня сабраныя неабходныя 3.500 еўра, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Новік — былы намеснік галоўнага бухгалтара кампаніі “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ”, падвергнулася пераследу па “справе tut.by”. Адзначаецца, што ў снежні 2024 года жанчына эмігравала ў Польшчу пад пагрозай рэпрэсій: ёй “сталі паступаць незразумелыя званкі са схаваных нумароў, кожную раніцу хтосьці доўга гучна грукаў у дзверы з патрабаваннем адкрыць”.
У той перыяд яе сын ваяваў на баку Украіны, Новік не выключае, што “пераслед мог быць звязаны і з гэтым фактам”.
Паўгода таму сын экс-палітзняволнай загінуў “пры выкананні баявога задання”.
“Прыехаўшы ў Польшчу, я спрабавала легалізавацца, адаптавацца ў чужой краіне. І я б усё гэта выцягнула, бо я моцны чалавек. Мяне не зламала турма, не зламала эміграцыя — мяне зламала вайна, якая забрала майго сына”, — адзначыла экс-палітзняволеная.
“На жаль, фінансавая сітуацыя цяпер цяжкая: шмат грошай пайшло на паездку ва Украіну на пахаванне сына. Зберажэнні, якія ў мяне былі, падыходзяць да канца. Але на працу я пакуль уладкавацца не магу, бо працэс легалізацыі яшчэ ідзе. На фоне стрэсу пагоршылася здароўе, пачаліся праблемы са спіной, у галіне эндакрыналогіі і гінекалогіі”, — падкрэсліла Новік, папрасіўшы аб дапамозе, каб “перажыць гэты цяжкі момант жыцця”.
Збор на сайце BySol працягваецца. Зараз пералічана 3.970 еўра.
Партал tut.by разгромлены ўладамі ў 2021 годзе. Усяго было затрымана 15 чалавек, большасць пазней вызвалілі па розных падставах. Генеральны дырэктар “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар партала Марына Золатава былі прыгавораныя да 12 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай крымінальнай справе. Прызнаныя палітвязнямі.
Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ў баях за Украіну загінула не менш за 65 беларускіх добраахвотнікаў.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства