Мінск 00:09

У спіс “экстрэмістаў” дадалі 68 чалавек

Крыніца: pixabay.com

5 верасня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадала ў спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” яшчэ 68 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.745 пазіцый.

Спіс папоўнілі асуджаныя ў межах спецвытворчасці Брэсцкім абласным судом былыя байцы палка Каліноўскага Аляксей Манчынскі (ч. 1 арт. 361¹, ч. 1 арт. 361³, ч. 1 і ч. 2 арт. 361⁴ Крымінальнага кодэкса), Раман Яроменка (ч. 1 арт. 361¹ і ч. 1 арт. 361⁴), Павел Кахновіч (ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 арт. 361⁴, арт. 361⁵), раней унесены ў спіс “тэрарыстаў” Ціхан Клюкач (ч. 1 арт. 130, арт. 188, ч. 3 арт. 293, ч. 1 і ч. 2 арт. 361⁴, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 361³, арт. 361⁵, ч. 2 арт. 367), Яўген Каранкевіч (ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 361³, арт. 361⁵), Аляксандр Пятроўскі (ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 арт. 361³, ч. 1 арт. 361⁴), Яўген Салохін (ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 і ч. 2 арт. 361⁴, арт. 361⁵), Ягор Іспенькоў (ч. 3 арт. 361¹, ч. 1 арт. 361³ і ч. 1 арт. 361⁴).

Нягледзячы на завочныя прыгаворы, яны ўнесеныя ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”.

З той жа пазнакай спіс папоўнілі Яўген Скараход, Вячаслаў Сямёнаў, Леанід Шпец (усе — ч. 1 і ч. 2 арт. 361⁴), Паліна Зыль, Ілля Князеў, Алег Хільчук (усе — ч. 1 арт. 342), Андрэй Хрышчановіч (ч. 1 арт. 361⁴), Іван Палевікоў (ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 342), Ірына Шумейка (ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 361³), Юрый Рубашэнка (ч. 1 арт. 130 і ч. 3 арт. 361¹), Алег Слабуха (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361 і ч. 1 арт. 368), Віктар Мека, Арцём Сямёнаў (абодва — ч. 3 арт. 361), Андрэй Асіпенка (ч. 1 арт. 130), Аліна Шаўцова (ч. 1 арт. 361¹), Сяргей Тулінаў (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369 і арт. 391).

Палітвязнямі з іх прызнаныя Зыль (адзін год пазбаўлення волі), Палевікоў (тэрмін праваабаронцам невядомы), Шумейка (справа “Беларускага Гаюна”, тэрмін невядомы) і Мека (два гады пазбаўлення волі).

Насупраць прозвішчаў астатніх “экстрэмістаў”, уключаных у спіс, стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”. Як правіла, гэта азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з абмежаваннем або пазбаўленнем волі.

Большасць з іх асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК. Гэта Аляксандр Калянковіч, Дзяніс Бадытчык, Дар’я Семашкевіч, Андрэй Нажэеў, Дзмітрый Вольскі, Уладзіслаў Артынскі, Марына Пазняк, Аляксандр Шашко, Сяргей Нежавец, Алеся Жукоўская, Святлана Каваленка, Дзмітрый Цянькоў, Арсеній Шагбудцінаў, Аліна Мыслівец, Яўген Макар, Ігар Мелеш, Аляксандр Куксаў, Уладзімір Лапо, Віталій Шышлоў, грамадзянін Расіі Альберт Карстэн, Марыя Лепешка, Алена Панкова, Варвара Марцінчык, Алег Хільчук, Вераніка Яноўская, Ігар Шэршань, Ілона Квач, Раман Латушкін, Марына Токарава, Аляксандр Сітнік, Пётр Лунёў, Ілона Каласоўская, Дзмітрый Багамяка.

Таксама “судзімасць не пагашаная” ў асуджаных паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361⁴ Максіма Чарняка, Андрэя Гур’янчыка, Міраслава Аўсяніка, Таццяны Маханёк, Андрэя Тарасевіча, Ірыны Чыгрыной, Анастасіі Раеўскай; паводле ч. 1 арт. 361⁴ — Леаніда Сярэбранікава, Аляксандра Лявончыкава, Івана Гаўрыленкі, Анжалікі Шабанавай; паводле ч. 1 арт. 361² і арт. 368 — Віталія Сталярова.

Даведка “Позірку”:

арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;

арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;

арт. 293 — масавыя беспарадкі;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 361¹ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;

арт. 361² — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 361³ — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 361⁴ — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 361⁵ — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

Падзяліцца: