На фоне чарговай смерці палітвязня Ціханоўская заклікала да тэрміновых захадаў, каб “выратаваць жыцці закладнікаў рэжыму”

8 верасня, Позірк. Неабходна “прыняць тэрміновыя захады”, каб “выратаваць жыцці закладнікаў рэжыму” Аляксандра Лукашэнку, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, рэагуючы на вестку пра смерць палітвязня Андрэя Паднябеннага.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык адзначыла, што “з цяжкім сэрцам” успрыняла паведамленне пра смерць 36-гадовага вязня. Ціханоўская нагадала, што ўжо дзевяць палітвязняў “загінулі ў месцах пазбаўлення волі”.
Пра смерць Андрэя Паднябеннага 3 верасня ў калоніі № 15 Магілёва паведаміла маці палітвязня Валянціна Паднябенная.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Паднябенны — грамадзянін Расіі, але з 6 гадоў пражываў у Беларусі, маючы дазвол на жыхарства. У 2021 годзе ў рамках закрытага працэсу суддзя Анатоль Сотнікаў прыгаварыў мужчыну да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму).
Палітвязень быў прызнаны вінаватым у падпале машыны начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў, праколу колаў 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні канала і чата ў “Тэлеграме”, што аднесеныя да “экстрэмісцкага фарміравання”, а таксама падпалу крана на будоўлі ў 2019 годзе.
3 студзеня 2023 года Гомельскі абласны суд вынес яшчэ адзін вырак Паднябеннаму, абвінавачанаму дадаткова паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы). У выніку да 15 гадоў зняволення дадалося яшчэ 1 год і 8 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, палітвязень быў аштрафаваны на 1.000 базавых велічыняў (на той момант 37 тыс. рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук.
У 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла не менш за сем чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі. Гэта Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч, Дзмітрый Шлетгаўэр.
20 траўня стала вядома, што на пачатку 2025 года памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Дакладная дата смерці і яе абставіны невядомыя. Таксама няма інфармацыі, памёр Штэрмер у калоніі ці быў шпіталізаваны.
Акрамя таго, некаторыя людзей, якіх праваабаронцы прызнавалі палітвязнямі, памерлі неўзабаве пасля вызвалення.
5 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз згадаў пра Беларусь і нядаўняе вызваленне групы палітвязняў. “Але ў яго (Лукашэнкі. — “Позірк”.) 1.400 ці 1.500 [закладнікаў], ці нейкая вялікая колькасць, і мы размаўляем пра тое, каб іх вызваліць. Некаторыя, я мяркую, палітычныя. Многія з іх палітычныя. Падобна, што іх збіраюцца вызваліць у нейкі момант у даволі блізкай будучыні”, — падкрэсліў палітык.
Гл. таксама:
Калі выйдуць Калеснікава і іншыя? Лукашэнка атрымаў ад Трампа трэцяе папярэджанне (на рускай мове)

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


