Літва не фіксуе правакацый на мяжы на фоне беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”

13 верасня, Позірк. На фоне беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”, якія праходзяць 12–16 верасня, Літва не фіксуе ніякіх “парушэнняў або правакацый” на мяжы, заявіў 13 верасня ў эфіры радыё LRT кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў.
“Сітуацыя ля мяжы Літвы і Беларусі па сутнасці не змянілася, — цытуе чыноўніка партал навін Delfi. — Магу сцвярджаць, што сітуацыя стабільная. Нашыя памежнікі не фіксуюць актыўнасці на ўчастку мяжы з боку Рэспублікі Беларусь. Таксама сітуацыя застаецца спакойнай і на мяжы Расіі і Літвы ў раёне Калінінградскай вобласці [РФ]”.
Акрамя таго, паводле слоў Любаева, не назіраецца павелічэння плыняў праз рашэнне Польшчы закрыць мяжу з Беларуссю. “На 12 гадзін дня ў пунктах пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай поўная цішыня”, — паведаміў ён, дадаўшы, што чэргі грузавога транспарту таксама не фіксуюцца.
Такім чынам, паводле слоў кіраўніка літоўскай памежнай службы, “сітуацыя знаходзіцца пад кантролем”.
У дні правядзення беларуска-расійскіх вучэнняў у Літве дзяжураць знішчальнікі Іспаніі і Венгрыі, на мяжы з Беларуссю — падраздзяленне наземнай СПА з сістэмамі малой далёкасці. У краіне таксама дыслакавана больш за 4 тыс. вайскоўцаў НАТО; працягваецца праект па ўмацаванні мяжы.
10 верасня міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі на падставе прадстаўлення прэм’ер-міністра Дональда Туска падпісаў распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю.
“Закрываем мяжу з Беларуссю ў сувязі з пагрозай, якую нясуць манеўры “Захад”. Падпарадкаваныя службы МУС і армія знаходзяцца ў найвышэйшай гатоўнасці. Гэта рашэнне носіць часовы характар. Прыярытэт для нас — бяспека полек і палякаў. Пераходы адкрыем, калі будзем упэўненыя, што сітуацыя не будзе несці нам ані найменшай пагрозы”.

РФ і Беларусь часова адмовіліся ад планаў выкарыстаць вучэнні "Захад-2025" для ядзернага шантажу Захаду — ISW
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка