Закрыццё Польшчай мяжы абмяжуе фінансаванне рэпрэсій, лічыць Латушка
18 верасня, Позірк. Рашэнне Польшчы па закрыцці памежных пераходаў паўплывае на “абмежаванне крыніц фінансавання рэпрэсіўнай машыны, якая выкарыстоўваецца рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі супраць беларускага народа“, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на сустрэчы з віцэ-спікерам Сейма гэтай дзяржавы Пятром Згажэльскім.
Таксама, лічыць палітык, гэтая пазіцыя Варшавы зможа “абмежаваць рэсурсы, якія выдзяляюцца Лукашэнку на падтрымку агрэсіі супраць Украіны”, паведамляе прэс-служба АПК.
Разам з тым, паводле слоў Латушкі, для Кабінета з’яўляецца важным “захаванне магчымасцей для камунікацыі беларусаў з Еўропай для падтрымання міжчалавечых кантактаў паміж беларусамі і грамадзянамі еўрапейскіх дзяржаў”.
Асобна абмеркавана неабходнасць “дабівацца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, сярод якіх — лідар польскай меншасці Беларусі Анджэй Пачобут”.
Польскі бок “праінфармаваны аб падыходах АПК да арганізацыі нацыянальнага дыялогу з мэтай выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне і захавання беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці”.
У сваю чаргу, зазначае прэс-служба АПК, Згажэльскі адзначыў “гатоўнасць садзейнічаць дэмакратычным сілам Беларусі і інстытутам у іх дзейнасці”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



