BelPol: Пункт пахавання радыеактыўных адходаў размесцяць паблізу БелАЭС
19 верасня, Позірк. Пункт пахавання радыеактыўных адходаў размесцяць побач з Беларускай АЭС, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на дакумент, які знаходзіцца ў яе распараджэнні.
Як сцвярджаецца, на праект плануецца выдаткаваць больш за 940 млн рублёў, увод у эксплуатацыю намечаны на 2030 год. Рэалізацыяй зоймецца РУП “Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі”.
Падкрэсліваецца, што гаворка ідзе пра сярэдне- і нізкаактыўныя адходы — фільтры, іонаабменныя смолы, забруджаныя матэрыялы, спецадзенне, інструменты.
“Яны патрабуюць экраніравання і спецыяльных умоў захоўвання, але гэта не тое самае, што высокаактыўнае адпрацаванае паліва”, — адзначае BelPol, падкрэсліваючы, што перадаў усю наяўную ў яго дакументацыю літоўскім партнёрам.
23 красавіка паведамлялася, што ў Дзяржатамнаглядзе разглядаюць тры магчымыя пляцоўкі для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў.
Начальнік упраўлення па абыходжанню з радыеактыўнымі адходамі і аб’ектамі ядзернай спадчыны Дзмітрый Паўлаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што ведамства кіруецца падыходамі МАГАТЭ, згодна з якімі “мэтазгодна размяшчаць аб’екты такога кшталту паблізу асноўнага вытворцы радыеактыўных адходаў”.
“Таму разглядаецца рэгіён размяшчэння Беларускай АЭС. Акрамя таго, улічваем перспектывы ўзвядзення іншых ядзерных аб’ектаў, таму разглядаецца магчымасць будаўніцтва пункта пахавання ў Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, у нашай краіне маюцца вялікія тэрыторыі, якія ў цяперашні час не выкарыстоўваюцца праз наступствы чарнобыльскай аварыі. Адзін з варыянтаў магчымага выкарыстання гэтай тэрыторыі — размяшчэнне пункта пахавання. Так што ідзе даследаванне магчымасці размяшчэння аб’екта ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку”, — сказаў прадстаўнік Дзяржатамнагляду.
Урад у 2023 годзе, нагадаў ён, зацвердзіў стратэгію па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, яна падзелена на тры этапы. Да пачатку 2030-х гадоў неабходна вырашыць пытанне размяшчэння радыеактыўных адходаў, якія ўтвараюцца на БелАЭС. Гэты праект разлічаны на 10-гадовы перыяд.
Такім чынам, напачатку 2030-х гадоў плануецца ўвод першай чаргі пункта пахавання радыеактыўных адходаў.
Другі этап рэалізацыі стратэгіі (2030–2050-я гг.) прадугледжвае вывучэнне магчымасцяў будаўніцтва дадатковых сховішчаў радыеактыўных адходаў, вывад з эксплуатацыі гістарычных аб’ектаў ядзернай спадчыны, спецыялізаваных прадпрыемстваў, якія займаюцца зборам прамысловых адходаў.
Трэці этап стратэгіі “разлічаны на больш аддаленую перспектыву”.
Будаўніцтва БелАЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завершана восенню 2023 года. Станцыя пабудавана па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС забяспечвае энергасістэму Беларусі ад 3 лістапада 2020 года, другі — ад 13 траўня 2023 года. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021 года і лістападзе 2023 года адпаведна.
Адпрацаванае паліва БелАЭС плануецца перапрацоўваць у Расіі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка