Артыкул пра “распальванне варожасці” ў Беларусі выкарыстоўваецца выбарачна, як інструмент рэпрэсій — юрыст “Вясны”

20 верасня, Позірк. Артыкул 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) у Беларусі “выкарыстоўваецца выбарачна”, “як інструмент рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху”, такое меркаванне выказала юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Вікторыя Рудзянкова.
Згодна з данымі “Вясны”, з 2020 паводле гэтага артыкула асуджана сама меней 778 чалавек.
Рудзянкова адзначыла, што артыкул пра “распальванне варожасці ці варажнечы” прапісаны ў КК, каб абараніць уразлівыя групы — “паводле расы, рэлігіі, колеры скуры, нацыянальнасці ды іншых прыкмет”.
“Але ў 2021 годзе арт. 130 КК быў дапоўнены паняццем “іншыя сацыяльныя групы”, — нагадала яна. — Рэжым спрытна падабраў пад “іншыя групы” тых, каго не дазваляе крытыкаваць — сябе і сваіх прадстаўнікоў. Група паводле прыкметы “супрацоўнік міліцыі” або “суддзя” стала ў адзін шэраг, напрыклад, з такімі сацыяльнымі групамі, як польскамоўныя, рома, украінцы, мусульмане. Але мусіць быць наадварот: дзяржаўныя службоўцы нясуць спецыяльную адказнасць за свае дзеянні, мусяць вытрымліваць жорсткую крытыку сваёй публічнай дзейнасці і дзейнічаць строга з павагай да правоў чалавека”.
“Гэта проста кагнітыўная памылка, бо яно скажае сутнасць нормы і яе мэту. Замест абароны ўразлівых груп артыкул выкарыстоўваецца ўладамі як інструмент палітычных рэпрэсій у абарону сябе”, — канстатавала юрыст, падкрэсліўшы, што “крытыка прадстаўнікоў улады не з’яўляецца мовай варожасці”.
Рудзянкова звярнула ўвагу на тое, што крытыка ўладаў ахоўваецца арт. 19 Міжннароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), які кажа пра свабоду выказвання меркавання. “У рамках гэтай свабоды — асобна ў Заўвагах агульнага парадку да артыкула — падкрэсліваюць, што дзяржаўныя службоўцы мусяць быць больш адкрытымі да крытыкі, чым звычайныя людзі”, — адзначыла яна.
“А арт. 130 КК юрыдычна з’яўляецца забяспячэннем абавязку дзяржавы забараняць мову варожасці (негатыўныя выказвання, скіраваныя на ўразлівыя групы) — гэта арт. 20 МПГПП”, — дадала юрыст “Вясны”.
Паводле яе слоў, пад згаданыя “іншыя прыкметы” ў профільным артыкуле КК мусілі б трапляць “сексуальная арыентацыя ці гендар”, але ўлады пераследуюць адпаведныя “ўразлівыя групы замест іх абароны”.
“І гэта, вядома, укладаецца ў логіку дыктатуры, бо заканадаўства ў Беларусі фактычна прымяняецца не для кантролю над уладамі, а для захавання захопленай улады і абслугоўвання сваіх прадстаўнікоў”, — адзначыла Рудзянкова.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка