Зніжэнне выпуску прамысловасці на фоне скарачэння экспарту працягвае стрымліваць ВУП Беларусі — ЕАБР

22 верасня, Позірк. Стрымальны ўплыў на дынаміку валавога ўнутранага прадукту Беларусі працягвае чыніць зніжэнне выпуску прамысловасці (у гадавым вымярэнні на 0,8% за студзень — жнівень) на фоне скарачэння аб’ёмаў экспарту, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Адзначаецца, што за месяц сітуацыя крыху палепшылася: рост ВУП склаў “1,6% г/г (год да года. — “Позірк”.) у студзені — жніўні 2025 г. пасля 1,3% г/г за студзень — ліпень”. Аналітыкі банка мяркуюць, што паскарэнню спрыяла “аднаўленне аб’ёмаў выпуску ў сельскай гаспадарцы”, хоць у гадавым вылічэнні дынаміка пакуль застаецца адмоўнай (-0,3% за студзень — жнівень пасля -12,7% за студзень — ліпень). Пры гэтым у ЕАБР лічаць, што “больш высокая ўраджайнасць дае магчымасць чакаць выхаду на дадатныя тэмпы росту сельскай гаспадаркі ў наступныя месяцы”.
Ва ўмовах падзення паказчыкаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы “рост эканомікі падтрымліваюць сектары, арыентаваныя на спажыванне”, адзначаецца ў аглядзе. У прыватнасці, рознічны тавараабарот вырас на 8,5% за студзень — жнівень, “захаваўшыся ля ўзроўню за студзень — ліпень” (тут і далей у гадавым вымярэнні). Рост тавараабароту грамадскага харчавання паскорыўся да 5,6% пасля 5,1% адпаведна. Пашырэнне інвестыцыйнай актыўнасці (+14,5%) падтрымала рост у будаўніцтве, канстатавалі эксперты.
Прамысловая вытворчасць у студзені — жніўні 2025 года ў наяўных цэнах склала 136,6 млрд рублёў — на 0,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пры гэтым да сярэдзіны мінулага лета рост прамвытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені 2024 года вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%, але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).
У студзені 2025-га рост прамвытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені і студзені — ліпені — на 0,3%).
Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту прамвытворчасць перайшла да падзення.
Па выніках студзеня — жніўня 2025 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 121 млн 687 тыс. рублёў — на 36,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (8 млрд 164 млн 246 тыс.), і ў 2,1 раза больш, чым за восем месяцаў 2020-га (5 млрд 209 млн 684 тыс.), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
- АнонсыАнонсы падзей на 22 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства21 верасня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства