Сярод пацярпелых у выніку атакі беспілотнікаў у Крыме ёсць грамадзяне Беларусі
22 верасня, Позірк. Грамадзяне Беларусі ёсць сярод 13 пацярпелых, якія паступілі ў Ялцінскі шматпрофільны медыцынскі цэнтр Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва РФ пасля атакі беспілотнікаў 21 верасня, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Яніна Паўленка — “кіраўнік адміністрацыі” горада, які знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме.
Паводле звестак чыноўніцы, 12 чалавек шпіталізавана, у тым ліку 4 — у цяжкім стане, 7 — у стане сярэдняй ступені цяжкасці. “Вырашаецца пытанне пра магчымае транспартаванне аднаго з пацыентаў санавіцыяй пасля чарговага лекарскага агляду. Агулам праведзена чатыры аперацыі. Адзін пацыент знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, аднаму спатрэбілася пераліванне крыві”, — напісала Паўленка.
Ва ўсіх пацярпелых аскепкавыя раненні. Яны знаходзіліся на берагавой лініі Фароса ў момант атакі УСУ ўвечары 21 верасня.
Колькасць пацярпелых беларусаў і іх стан не ўдакладняецца.
Расія анексавала ўкраінскія тэрыторыі — Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль — у 2014 годзе. Праезд іншаземцаў у Крым не праз яе тэрыторыю Украіна лічыць парушэннем заканадаўства.

- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады нагадалі пра новыя правілы ўвозу гібрыдных аўтамабіляў — з ПДВ і пошлінай 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаУ ЕС дапускаюць візавыя абмежаванні для краін, адкуль зыходзяць "гібрыдныя атакі, умяшанне, выкарыстанне міграцыі як зброі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

