Пацярпелыя ад баявых БПЛА ў Крыме беларусы знаходзяцца ў стабільным стане
22 верасня, Позірк. Два грамадзяніны Беларусі, якія пацярпелі пасля атакі беспілотнікаў 21 верасня, знаходзяцца ў стабільным стане, паведамляе агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на прэс-службу ялцінскага Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА).
Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла інфармацыю аб тым, што напярэдадні ў Крыме пацярпелі грамадзяне краіны.
“Згодна з удакладненымі звесткамі, двое пацярпелых атрымалі раненні сярэдняй ступені цяжкасці, — цытуюць дзяржСМІ знешнепалітычнае ведамства. — Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з праваахоўнымі органамі і медыцынскімі ўстановамі. Міністэрства замежных спраў <…> трымае сітуацыю на асаблівым кантролі. Пры неабходнасці грамадзянам будзе аказана”.
Пра тое, што грамадзяне Беларусі ёсць сярод 13 пацярпелых, якія паступілі ў Ялцінскі шматпрофільны медыцынскі цэнтр Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва РФ пасля атакі беспілотнікаў 21 верасня, раней паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Яніна Паўленка — “кіраўнік адміністрацыі” горада, які знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме.
Расія анэксавала ўкраінскія тэрыторыі — Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль — у 2014 годзе. Праезд замежнікаў у Крым не праз яе тэрыторыю Украіна лічыць парушэннем заканадаўства.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
