Лукашэнка бачыць “значны патэнцыял” стасункаў з Саудаўскай Аравіяй у сферах ІТ і інавацый

23 верасня, Позірк. Супраца паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй “паспяхова развіваецца на прынцыпах павагі і даверу”, гаворыцца ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі спадкаемнаму прынцу і прэм’ер-міністру гэтай дзяржавы Мухамеду бен Сальману бен Абдэлю Азізу аль-Сауду з нагоды Нацыянальнага дня (23 верасня).
“Упэўнены, што мы маем значны патэнцыял двухбаковых стасункаў, асабліва ў сферах інфармацыйных тэхналогій, інавацый, харчовай бяспекі і сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах. Беларусь гатовая да актыўнай і плённай працы па гэтых ды іншых кірунках узаемадзеяння”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
У віншаванні каралю Сальману бен Абдэлю Азізу аль-Сауду адзначаная яго роля ў “паспяховай рэалізацыі маштабных пераўтварэнняў”. Гэта, на думку Лукашэнкі, “умацоўвае эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял, а таксама робіць значны ўнёсак у забеспячэнне стабільнасці і міру ў рэгіёне і на планеце”.
Пазіцыю Эр-Рыяда ў знешняй палітыцы беларускі палітык назваў “паслядоўнай і ўзважанай”. “Упэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-саудаўскае ўзаемадзеянне будзе і ў далейшым пашырацца ва ўсіх сферах на карысць народаў абедзвюх краін”, — падкрэсліў Лукашэнка.
У аналагічных леташніх пасланнях ён выказваў гатоўнасць наведаць Саудаўскую Аравію “ў зручны час”, каб абмеркаваць “найбольш актуальныя справы і ўзгадніць план далейшых сумесных дзеянняў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
На пачатку ліпеня 2023 года Сяргей Алейнік, які займаў у той час пасаду міністра замежных спраў, абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС Саудаўскай Аравіі Валідам аль Херыжы пытанні “актывізацыі турызму і аблягчэння візавага рэжыму” паміж краінамі. Тады Мінск выказаў намер адкрыць амбасаду ў Эр-Рыядзе, але пасля ні пра які прагрэс у гэтай галіне не паведамлялася.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй усталяваныя 6 чэрвеня 1997 года. Паводле звестак Міністэрства замежных спраў, у афіцыйнага Мінска няма дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Саудаўскай Аравіі (інтарэсы прадстаўляе амбасада ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах).
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 42,3 млн долараў (-26,4% да 2020 года), з якога на беларускі экспарт прыпала 6,1 млн. Актуальныя даныя ў адкрытым доступе адсутнічаюць.


- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБез супастаўнага нарошчвання выпуску эфектыўнасць інвестыцый "выклікае пытанні" — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваBySol патлумачыў мінулым досведам рэзерваванне часткі сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасня ў Літву зняволеныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць спыненых Латвіяй спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка