BySol выплаціць вызваленым 11 верасня палітвязням усе сабраныя сродкі

23 верасня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol скасаваў прынятае раней рашэнне зарэзерваваць частку сродкаў, сабраных для вызваленых 11 верасня і вывезеных у Літву палітычных зняволеных, для наступных груп вязняў, якія выйдуць на волю.
Фонд пагадзіўся з тым, што “ў тэксце збору гэтыя планы не былі наўпрост прапісаныя”. “Мы прызнаем гэтую памылку і разумеем, што многія данацілі ўжо пасля дасягнення мэты ў 50 тыс. еўра, каб дапамога для вызваленых была большай”, — адзначылі ў BySol. Такім чынам, яшчэ больш за 60 тыс. еўра, сабраных пасля вызвалення згаданай групы палітвязняў, будзе накіравана менавіта ім.
Арганізацыя гатовая “распачаць выплаты ў найбліжэйшы час без лішніх працэдур і фармальнасцей, больш чым неабходна для справаздачнасці”. “Уся сума будзе падзеленая на 52 чалавекі і выплачаная вызваленым палітвязням”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што фонд мае прамы кантакт з 34 з іх. “Мы прыкладаем усе намаганні, каб звязацца з астатнімі вызваленымі. Яны таксама могуць звязацца з намі наўпрост праз кантакт у Тэлеграме: @bysol_pzk. Пацвердзіць сваё жаданне атрымаць дапамогу або самастойна выйсці на сувязь можна на працягу трох месяцаў, пачынаючы з сённяшняга дня (да 23 снежня 2025 года ўключна)”, — папярэдзіў BySol.
Калі пасля трох месяцаў у фондзе застануцца незапатрабаваныя сродкі экстранага збору, пра іх выкарыстанне будзе прынятае асобнае рашэнне.
Рашэнне BySol зарэзерваваць частку сабраных сродкаў для наступных груп палітвязняў выклікала крытыку з боку шэрагу ахвярадаўцаў. У прыватнасці, было заяўлена, што збор праводзіўся менавіта для групы, вызваленай 11 верасня, патрабавалася перадаць усе сабраныя сродкі менавіта ёй.
Цяпер для палітвязняў сабрана 111.365 еўра.
Агулам 11 верасня ў Літву быў вывезены 51 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Беларусі. Яшчэ адзін, палітык Мікалай Статкевіч, адмовіўся ад прымусовага вывазу, пакінуў аўтобус паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Далейшы яго лёс невядомы. З ўскосных заяў Аляксандра Лукашэнкі і здагадак блізкіх Статкевіча, ён вернуты ў калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць).

- Грамадства
- Грамадства18% насельніцтва Беларусі старэйшыя за 65 гадоў — даныя Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр зменшылася на 17,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБез супастаўнага нарошчвання выпуску эфектыўнасць інвестыцый "выклікае пытанні" — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства