У ДТЗ пад Гомелем загінуў кіроўца грузавіка, ён не быў прышпілены рамянём бяспекі

Фота: УДАІ Гомельскага аблвыканкама
24 верасня, Позірк. У дарожна-транспартным здарэнні ў Гомельскім раёне загінуў 61-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба УДАІ Гомельскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 23 верасня каля 17:30 кіроўца грузавога аўтамабіля “ГАЗ”, рухаючыся па вул. Маладзёжнай вёскі Маркавічы не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правую па ходзе руху абочыну, сутыкнуўся з дрэвам, затым апорай ЛЭП. Грузавік перакуліўся.
Адзначаецца, што мужчына памёр на месцы здарэння, рамянём бяспекі ён прышпілены не быў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, устанаўліваюцца падрабязнасці ДТЗ, на месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



