МУСіА Польшчы накіравала мясцовым уладам тлумачэнні аб выкарыстанні беларусамі дакументаў часоў СССР
24 верасня, Позірк. Ліст Дэпартамента па грамадзянскіх справах Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы ад 28 ліпеня 2025 году наконт дакументаў грамадзянскага стану, выдадзеных органамі былога СССР, не ўводзіў новых патрабаванняў для грамадзян Беларусі. Такі адказ атрымаў ад ведамства намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка, паведаміла прэс-служба АПК.
У ліпені і жніўні ў беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, мясцовыя ўлады адмаўляліся прымаць дакументы, выдадзеныя ў часы БССР/СССР, якія не маюць афіцыйнага пацвярджэння. Калі грамадзяне Беларусі маюць намер выкарыстоўваць на тэрыторыі Польшчы дакументы, атрыманыя ў савецкія часы, ім неабходна атрымаць дублікат і пацвердзіць яго апастылем у МЗС на радзіме, паведамлялася тады.
У жніўні Латушка накіраваў у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама ў МЗС Польшчы ліст з просьбай растлумачыць сітуацыю.
Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года № 278, атрыманне такіх дублікатаў і апастыля магчыма выключна пры асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы на тэрыторыі Беларусі альбо на падставе аформленай там даверанасці, звярнуў увагу палітык.
У адказе першай намесніцы кіраўніка МУСіА Польшчы Магдалены Рагускай на зварот паведамляецца, што ліст МУС Польшчы ад 28 ліпеня адносна дакументаў, выдадзеных у часы БССР/СССР, “насіў інфармацыйны характар і не змяняў агульныя, раней дзейныя правілы ацэнкі і аналізу прадстаўленых замежных дакументаў”.
У ім была прадстаўлена інфармацыя пра дакументы, з якімі могуць сутыкнуцца і якія могуць быць на практыцы прадстаўлены кіраўнікам аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану, “а не пра тыя, якія з’яўляюцца адзіна/безумоўна неабходнымі для ажыццяўлення дзеянняў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану”.
Ведамства “лістом ад 21 жніўня <…> накіравала ваяводам дадатковыя тлумачэнні, каб удакладніць намеры ліста ад 28 ліпеня”, дадала яго прадстаўніца.
18 жніўня тэлеканал “Белсат” паведамляў, што Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакументы савецкага ўзору без апастылю.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



