У Беларусі праходзяць “дні рэспублікі Крым”, удзельнічае дэлегацыя анексаванага РФ паўвострава

25 верасня, Позірк. Дэлегацыя т.зв. “рэспублікі Крым”, якая наведвае Гродзенскую вобласць, сустрэлася з намеснікам старшыні мясцовага абласнога выканкама Андрэем Болтрыкам, паведаміў тэлеграм-канал аблвыканкама “Пул 4 рэгіён”.
Адзначаецца, што падчас сустрэчы разгледжаныя “пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” паміж Гродзенскай вобласцю і Крымам, а таксама магчымасці “правядзення культурных мерапрыемстваў” у рамках “дзён рэспублікі Крым” у Беларусі.
У Гродне, як заяўляецца, крымская дэлегацыя плануе сустрэцца з кіраўніцтвам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і прыняць удзел у адкрыцці тэматычнай фотавыставы “Культурная спадчына Крыма” ў абласной філармоніі.
Паведамляецца, што 26 верасня госці накіруюцца ў Іўе, дзе “возьмуць удзел у культурных і памятных мерапрыемствах”.
Візіт праходзіць у рамках так званых “дзён рэспублікі Крым», якія пачаліся ў Беларусі 23 верасня і скончацца 26-га.
Як паведамляў раней старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма” Раман Чагрынец, у складзе дэлегацыі анексаванага рэгіёну каля 20 чыноўнікаў на ўзроўні “міністраў” і “намеснікаў міністраў”, “дэпутаты парламента”, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі бізнесу.
Чагрынец адзначаў, што мерапрыемства пройдзе ў Мінску, Гродне і Іўі, у якім пражывае значная колькасць крымскіх татараў.
Расія анексавала ўкраінскі Крым у 2014 годзе.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


