Сабраныя да пачатку навучальнага года сродкі для дзяцей палітвязняў выплачаныя — BySol
25 верасня, Позірк. Сабраныя да пачатку навучальнага года сродкі выплачаныя на 253 дзяцей палітвязняў са 158 сем’яў, кожнае дзіця атрымала 100 еўра, паведаміў 25 верасня фонд салідарнасці BySol.
З агульнай колькасці дзяцей 40 знаходзяцца ў Беларусі.
Аб завяршэнні збору для дзяцей палітвязняў, прымеркаванага да пачатку навучальнага года, BySol паведаміў 5 верасня.
З інфармацыі на сайце фонду вынікае, што сабрана 19.951 еўра з заяўленых 26.080.
У тэлеграм-канале BySol гаварылася раней, што сабраныя сродкі планавалася перадаць на “дапамогу для 250 дзяцей палітвязняў і вызваленых”.
На сайце фонду пазначана, што сродкі былі сабраныя для 172 дзяцей з 253.
Падкрэсліваецца, што канчатковая сума, неабходная для задавальнення ўсіх заявак складае 26 тыс. еўра: “Мы бярэм на сябе абавязацельства знайсці магчымасць з дапамогай партнёраў і донараў сабраць поўную суму, каб ніхто з дзяцей не застаўся без падтрымкі”.
Увесну фонд сабраў больш за 25 тыс. еўра для арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і экс-палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў таксама была выплачана дапамога ў памеры 100 еўра.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка