Улады хочуць гераізаваць удзельнікаў паходу Чырвонай арміі ў Польшчу 1939 года
25 верасня, Позірк. Беларускія ўлады маюць намер гераізаваць удзельнікаў паходу Чырвонай арміі ў Польшчу ў верасні 1939 года, вынікае з заяў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Крутога на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры гэтым органе ўлады 25 верасня ў Мінску.
“Калі казаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, там нашы героі адлюстраваны нядрэнна. <…> А вось пра герояў, дапусцім, вызваленчага паходу Чырвонай арміі 1939 года гавораць менш. Як і пра астатнія перыяды і эпохі. Характарыстыка гэтага пантэона герояў павінна быць максімальна аб’ектыўнай”, — цытуюць чыноўніка дзяржСМІ.
Круты згадаў, што пасяджэнне прысвечана “тым задачам, якія паставіў прэзідэнт на сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю” 17 верасня.
“Прыводзіўся і такі жывы прыклад, як Дзень народнага адзінства, як гісторыя гэтага свята падаецца ў польскіх і беларускіх СМІ, — заявіў Круты. — У гэтых адносінах, як сказаў прэзідэнт, мы перамаглі. Нашы матэрыялы былі больш глыбокімі, падмацаванымі адпаведнай фактурай. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што гэта элемент інфармацыйнай барацьбы, які цяпер нам неабходны”.
На згаданай сустрэчы Лукашэнка запатрабаваў падкрэсліць у школьных падручніках факты прыгнёту беларусаў у Польшчы да 1939 года, раскрытыкаваў “фэйкі пра пакты і змовы“, маючы на ўвазе папярэдні ўводу савецкіх войскаў дамову аб ненападзе паміж СССР і нацысцкай Германіяй (пакт Молатава — Рыбентропа), а таксама абмеркаваў “пантэон нацыянальных герояў“, з акцэнтам на тое, “хто герой, хто вораг“.
Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Заснаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2021 года і прымеркаваны да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе, паводле вынікаў якога Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тэрыторыя адышла Польшчы па Рыжскай мірнай дамове ад 18 сакавіка 1921 года, якая завяршыла двухгадовую савецка-польскую вайну.
Паход быў узгоднены з нацысцкай Германіяй, якая атакавала Польшчу 1 верасня і распачала тым самым Другую сусветную вайну — паволе пакта Молатава — Рыбентропа ад 23 жніўня, які ўводзіў раздзел сфер уплыву.
Установу свята раскрытыкавалі афіцыйная Варшава і беларускія дэмсілы.
Беларускія ўлады ў сувязі з датай традыцыйна праводзяць прапагандысцкую кампанію ў падкантрольных СМІ і дзяржарганізацыях.
У прыватнасці, у Брэсце ў гэты дзень прайшла цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы загінуўшых падчас польскага паходу савецкіх салдат.

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
