Палітвязняў выганяюць з краіны, караючы двойчы — Дуліна

26 верасня, Позірк. Выгнаннем з краіны, а не дэпартацыяй лічыць тое, што вызваленых палітвязняў вывозяць Беларусі, адна з былых палітзняволеных Наталля Дуліна.
Сваімі меркаваннямі наконт гэтага выкладчыца італьянскай мовы падзялілася 26 верасня ў Варшаве, выступаючы II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі.
“Нас, фактычна, пакаралі двойчы”, — заявіла яна.
Дуліна адзначыла, што яна, як і многія іншыя палітвязні, пацярпелі “праз іншадумства, бо выказванне ўласнага меркавання стала ў Беларусі злачынствам”. Злачынствам, падкрэсліла былая зняволеная, стала і дапамога людзям, якія знаходзяцца ў зняволенні за выказванне меркавання.
Спікер заклікала ўдзельнікаў кангрэса асэнсаваць працэсы, звязаныя з вызваленнем палітвязняў, “паспрабаваць зразумець, што з гэтым рабіць”, асабліва калі ў прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі атрымаецца вызваліць новых зняволеных і яны будуць зноў прымусова высланыя з краіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


