У Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі ахвяр рэпрэсій у Беларусі паступіла 2,9 млн еўра

27 верасня, Позірк. За амаль паўтара года дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі ахвяр рэпрэсій у Беларусі сабрана 2.922.896 еўра. Размеркавана 1.347.222 еўра. Аперацыйныя выдаткі склалі 66.913 еўра, рэшта на рахунку — 1.508.761. Такія звесткі былі апублікаваныя на II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі 26 верасня ў Варшаве.
Фонд быў створаны Нарвегіяй з ініцыятывы беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. Заснавальнікамі сталі ўрад Нарвегіі, Нарвежскае агенцтва па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт.
Мяркуючы па тлумачэннях у прадстаўленай на канферэнцыі інфаграфіцы, на разглядзе фонду прапановы па фінансаванні з Фінляндыі, Аўстрыі і Харватыі.
З улікам гэтага ахвярадаўцамі з’яўляюцца 10 краін: Нарвегія (1.283.909 еўра), Швецыя (890.821), Данія (328.605), Люксембург (248.270), Харватыя (100.000), Ісландыя (66.292), Іспанія, Фінляндыя (па 50.000), Латвія (25.000) і Аўстрыя (20.000). У суме — 3.062.897 еўра. Лічба можа вагацца ў залежнасці ад сітуацыі на валютным рынку: фонд аперуе ў нарвежскіх кронах, а Ісландыя, Швецыя, якія таксама не ўваходзяць у еўразону, пералічваюць сродкі ў сваіх нацыянальных валютах.
У найбліжэйшыя дні чакаюцца другія па ліку ўнёскі ад Нарвегіі і Швецыі.
Паводле даных Ініцыятывы па забеспячэнні празрыстасці міжнароднай дапамогі, Нарвегія плануе фінансаваць фонд і ў 2026-2028 гадах.
Як вынікае з заяў, зробленых на канферэнцыі прадстаўніком праваабарончага цэнтра “Вясна” Паўлам Сапелкам, перад Міжнародным гуманітарным фондам паўстае праблема размеркавання сродкаў, бо больш за 80% з іх у 2024 годзе прыпадала на арганізацыі, якія з ім ужо не супрацоўнічаюць — ByHelp (больш за 50%) і BySol (30%). ByHelp пакінуў фонд на пачатку ліпеня 2025 года, калі выявілася ўцечка звестак аб атрымальніках дапамогі (у Беларусі быў арыштаваны валанцёр арганізацыі). З BySol фонд спыніў супрацоўніцтва сам, калі стала вядома, што арганізацыя працягне працу з Андрэем Стрыжаком, які трапіў у сэкс-скандал, хоць і як з шараговым супрацоўнікам, а не кіраўніком.
Паводле слоў Сапелкі, бачачы сітуацыю, якая склалася, сёлета ў верасні пяць беларускіх праваабарончых арганізацый звярнуліся ў фонд з прапановай далучыцца да ягонай працы — “без усялякіх праверак“, улічваючы іх рэпутацыю і досвед працы. Аднак у выніку яны самі адмовіліся ад супрацоўніцтва праз пагрозу бяспецы, якую нясе фармат працы фонду перш за ўсё для атрымальнікаў дапамогі, сказаў праваабаронца.
Генеральны сакратар Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман у адказ заявіла, што праваабарончыя структуры могуць падаваць заяўкі ў якасці гасцявых і сяброўскіх арганізацый, а ў фондзе працэс прыняцця рашэнняў просты. Пры гэтым яна назвала тое, што здарылася з ByHelp і BySol, нанясеннем шкоды рэпутацыі грамадзянскай супольнасці і саміх арганізацый.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка