Прэзідэнт Польшчы Наўроцкі возьме ўдзел у перапахаванні пісьменніка, ураджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

28 верасня, Позірк. Перапахаванне пісьменніка Сяргея Пясецкага пройдзе 29 верасня ў Варшаве, паведамляецца на сайце польскага Інстытута нацыянальнай памяці.
Цырымонія пачнецца а 12:00 у Кафедральным саборы Войска Польскага (вул. Длуга, 13/15), у ёй возьме ўдзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
У паведамленні Пясецкі названы “ўдзельнікам польска-бальшавіцкай вайны, агентам разведкі, салдатам Арміі Краёвай, выбітным пісьменнікам”.
“У цырымоніі пахавання прымуць удзел прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўніцтва Інстытута нацыянальнай памяці і госці. Арганізатарам свята з’яўляецца Інстытут нацыянальнай памяці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Парэшткі пісьменніка будуць перапахаваныя на Вайсковых могілках у варшаўскім мікрараёне Павонзкі.
Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў Ляхавічах (цяпер Брэсцкая вобласць). Удзельнічаў на тэрыторыі Беларусі ў антысавецкім руху. Падчас Другой сусветнай вайны далучыўся да Арміі Краёвай. У 1946 годзе эміграваў спачатку ў Італію, затым у Вялікабрытанію. Памёр у 1964 годзе, быў пахаваны ў Англіі.
Роднымі мовамі Пясецкага былі беларуская і руская, свае творы ён пісаў па-польску. Стварыў 12 раманаў, таксама пісаў навелы, кінасцэнарыі, публіцыстычныя артыкулы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

