Беларусь аднавіла пастаўкі бензіна ў РФ — СМІ
30 верасня, Позірк. На фоне “высокага попыту і пазапланавых прыпыненняў нафтаперапрацоўчых заводаў” у ліпені аднавіліся продажы бензіну з Беларусі праз Пецярбургскую біржу, паведамляе РБК.
“Гэта адбылося пасля працяглага перапынку, які пачаўся ўвосень 2024 года”, — адзначае выданне.
Паведамляецца, што за ліпень — верасень 2025 года на таргах рэалізавана 96,9 тыс. тон беларускіх нафтапрадуктаў — на 36% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.
“У верасні продажы бензіну з беларускіх НПЗ выраслі на 168% месяц да месяца, а дызеля — на 83%”, — адзначаецца ў публікацыі.
Пры гэтым, як заяўляецца, пастаўкі паліва з Беларусі “носяць непастаянны характар, і гэтым разам іх аднаўленне супала з пачаткам росту напружання на ўнутраным рынку паліва ў Расіі”. “Эксперты лічаць іх долю ў агульным аб’ёме попыту невялікай, але важнай для вырашэння сітуацыйных праблем”, — гаворыцца ў матэрыяле.
Праблемы з палівам паўсталі ў РФ праз рэгулярныя атакі ўкраінскіх БПЛА расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Продажы беларускіх нафтапрадуктаў у РФ носяць нерэгулярны характар. У жніўні 2024 года таксама паведамлялася аб аднаўленні такіх паставак праз рост коштаў паліва ў Расіі.
За 2023 год Беларусь паставіла ў Расію 45 тыс. тон бензіну і 270 тыс. тон дызпаліва.

- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


