У Беларусі выяўляецца ўсё больш выпадкаў заражэння стратусам — новым штамам COVID-19

1 кастрычніка, Позірк. У Беларусі стратус — новы штам COVID-19 — мае “высокую ўдзельную вагу ў структуры вызначаных вірусаў, якія фармуюць захваральнасць на рэспіраторныя інфекцыі”, паведаміла на прэс-канферэнцыі 1 кастрычніка ў Мінску намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай.
“Мы працягваем актыўна падарожнічаць, працягваецца актыўнае наведванне нашай краіны гасцямі з-за яе межаў, — сказала чыноўніца. — Таму рух віруса спыніць немагчыма. У Рэспубліцы Беларусь стратус маецца. І, улічваючы яго высокую заразнасць на фоне невысокай патагеннасці, колькасць выяўленага (імаверна, гаворка пра выяўленасць. — “Позірк.”) гэтага віду расце. І гэты вірус ужо ўстойліва заняў нішу, пры гэтым істотна не змяніўшы клініку, з якой паступаюць пацыенты”.
Паводле даных медкрыстак, штам стратус на 30% больш заразны, чым папярэдні варыянт — амікрон. Да асноўных сімптомаў адносяцца галаўны боль, боль у горле, кашаль, закладзенасць носа, катар, умераная ліхаманка і слабасць. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца хуткае развіццё асіпласці голасу, часам да поўнай страты.
Нячай заклікала прышчапляцца ад каранавіруса асоб з групы рызыкі і адзначыла, што дзяцей ад COVID-19 вакцынаваць у Беларусі не будуць.
Цяпер у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска, у аддзяленні на 50 ложкаў, знаходзіцца 11 пацыентаў да 18 гадоў з каранавіруснай інфекцыяй, паведаміла загадчыца кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па дзіцячых інфекцыйных хваробах Аксана Раманава.
“Я хачу сказаць, што каранавірусная інфекцыя не цяжка працякае ў дзяцей, — сказала яна. — То бок што нас хвалюе як педыятраў, каб гэта не было каранавірусных пнеўманій, каб не патрабавалася штучнай вентыляцыі лёгкага, гэтага няма. Дзеці пераносяць інфекцыю ў сярэдняй ступені цяжкасці”.
Пры гэтым Раманава заклікала абараніць дзяцей ад грыпу, адзначыўшы, што гэтае захворванне ў дзяцей нясе небяспеку ў выглядзе розных ускладненняў.
“Калі мы думаем пра тое, што грып гэта бяспечная інфекцыя, паверце, скажу, што гэта не бяспечная інфекцыя. <…> На канцы эпідэміі грыпу заўсёды ідзе ўздым менінгакокавай інфекцыі, якая дагэтуль страшная інфекцыя. Так, частата яе ў краіне невялікая, але справа ў тым, што мы часта можам страціць дзіця, пра гэта трэба памятаць. <…> Вы ўсе цудоўна памятаеце 2009 год, калі быў свіны грып, і колькі людзей мы страцілі”, — сказала ўрач.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 9,4 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь паступіла кітайская вакцына ад ВПЧ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа месяц працэнтныя стаўкі па крэдытах не змяніліся — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+