Мінск 15:31

У Літве за суткі перахоплена шэсць партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай дронаў

2 кастрычніка, Позірк. Дроны з шасцю партыямі цыгарэт (усяго 12 тыс. пачкаў) перахопленыя ў Літве 1 кастрычніка, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы краіны (САДМ).

Нелегальныя цыгарэты былі перапраўленыя з Беларусі, яны выяўленыя ў Шальчынінкайскім, Варэнскім і Алітускім раёнах. На дронах былі ўсталяваныя GPS-датчыкі, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для адсочвання месцазнаходжання сваіх грузаў, гаворыцца ў паведамленні.

З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 487 партый цыгарэт, перапраўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў. Затрымана 87 чалавек, канфіскавана 45 БПЛА.

У кастрычніку перахоплена 7 паветраных шароў з цыгарэтамі і GPS-навігатарамі, верасні — 68, жніўні — 33, ліпені — 62, чэрвені — 17, траўні — 69, красавіку — 46, сакавіку — 77, лютым — 45, студзені — 63.

Летась у Літве было зафіксавана 226 выпадкаў кантрабанды цыгарэт на паветраных шарах з Беларусі. У 2022 годзе выпадкаў кантрабанды на паветраных шарах не было, а ў 2023 годзе было зафіксавана ўсяго тры спробы.

Адзначаецца, што апошнім часам польскія і латвійскія памежнікі таксама перахопліваюць у сваіх краінах паветраныя шары з цыгарэтамі, адпраўленымі з Беларусі. Сёлета ў Польшчы зафіксавана больш за 100 выпадкаў такой кантрабанды.

Падзяліцца: