Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ — “Вясна”

2 кастрычніка, Позірк. Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць праз прыкладанне WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ, паведаміў 2 кастрычнікп праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца, гаворыцца ў рэлізе: “Адзначым, што выклікі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. З гэтай нагоды беларускія актывісты ўжо звярнуліся да польскіх праваахоўнікаў”.
Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Раней праваабаронцы паведамлялі аб тым, што беларусы за мяжой атрымліваюць прапановы аб супрацоўніцтве з КДБ, часам з пагрозамі і шантажом.
Паведамлялася таксама, што да беларускіх актывістаў за мяжой звяртаюцца нібыта журналісты, прапануючы грошы за размовы.
У чэрвені беларусам, якія пражываюць у Грузіі, невядомыя прапаноўвалі супрацоўніцтва ў абмен на вырашэнне “праблем”. Да адрасатаў яны звярталіся па імені альбо па імені і па бацьку праз “Тэлеграм”.
Невядомыя называлі адрас, па якім нібыта працуюць: пр. Незалежнасці, 17. У Мінску па гэтым адрасе знаходзіцца Камітэт дзяржбяспекі.
Падобную прапанову атрымала, у прыватнасці, трэнер па кікбоксінгу і тайскім боксе Марына Зялёная.
1 кастрычніка прэс-служба НАУ паведаміла, што вайсковы пракурор Нацыянальнай пракуратуры Польшчы даручыў правесці дазнанне па фактах пагроз, шантажу, подкупу і спробаў вярбоўкі з боку спецслужбаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

