Мінск 20:57

За 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

2 кастрычніка, Позірк. 37.889 спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі зафіксавалі суседнія краіны Еўрапейскага саюза за 9 месяцаў 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак іх памежных службаў.

69,7% спробаў (26.410) прыйшлося на польскі кірунак, 26,9% (10.209) — на латвійскі, 3,4% (1.270) — на літоўскі.

У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам агульная колькасць спробаў узрасла на 18,7% (было 31.921).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: