Мінск 00:59

У спіс “экстрэмістаў” дададзены 31 чалавек

3 кастрычніка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 31 чалавека. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.848 пазіцый.

У спісе зноў фігуруе запіс “вызвалены ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення”.

Як і раней, гаворка ідзе, галоўным чынам, пра асоб, прызнаных вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паводле якой тэрмін прыцягнення да адказнасці складае пяць гадоў. Па гэтым артыкуле традыцыйна асуджаюцца ўдзельнікі пратэстаў 2020 года.

З такой пазнакай у спіс унесены Таццяна Байда, Ігар Носаў, Яўген Шыхель, Аляксей Явід, Раман Акатаў.

Таксама ў спіс уключана Паліна Жаковіч. Насупраць яе звестак значыцца, што яна вызваленая ад адказнасці на падставе арт. 86. Першапачаткова МУС указаў, што ёй 16 гадоў. Праз некаторы час у звесткі Жаковіч былі ўнесены змены — год нараджэння выпраўлены з 2009 на 2003. Такім чынам, дзяўчыне 22 гады.

Упершыню ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення вызвалены асуджаны паводле ч. 1 арт. 130, гэта Уладзімір Мышко.

З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесены: Ірына Кролікава (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 3691), Дзіяна Міхайліна (ч. 3 арт. 3611), Ганна Кміт (ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 3611), Андрэй Селянінаў (ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 3614), Любоў Драгель (ч. 3 арт. 3611), Аляксандр Якушкоў (ч. 3 арт. 3611), Яўген Бойка (ч. 2 арт. 3611, ч. 3 арт. 361), грамадзянін Расіі Максім Гелясін (ч. 3 арт. 361), 20-гадовы Уладзіслаў Горскі (ч. 1, 2 арт. 3614), 18-гадовы Аляксей Капліч (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 3613), Эдуард Мігун (ч. 1 і 2 арт. 3614), Сяргей Цімашэнка (ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 3611, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 356), Вольга Чукарава (ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Вадзім Сараковік (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 3614), Віктар Шабалін (ч. 1 арт. 130, ч. 1, 2 арт. 368), Алег Кінеў (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Дзмітрый Пяткевіч (ч. 3 арт. 361),

Горскаму на момант падзеяў 2020 года было 15 гадоў, Каплічу — 13.

Пазнака “судзімасць не пагашана”, як правіла, азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, стаіць насупраць уключаных у спіс: Дзмітрый Барадзінаў (ч. 1 арт. 3614), Яўген Старавойтаў (ч. 1, 2 арт. 3614), Іван Крывецкі (ч. 1 арт. 342), Мікіта Васільеў (ч. 1, 2 арт. 3614), Павел Міхайлаў (ч. 1 арт. 3614), Ганна Насека (ч. 1 арт. 342).

Даведка “Позірку”:

арт. 86 — вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці;

130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;

2905 — арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі;

342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

356 — здрада дзяржаве;

361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;

3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

368 — абраза прэзідэнта;

369 — абраза прадстаўніка ўлады.

Падзяліцца: