“Расатам” разглядае магчымасць вытворчасці назапашвальнікаў энергіі ў краінах СНД, у тым ліку ў Беларусі

6 кастрычніка, Позірк. “Расатам” разглядае праекты “па лакалізацыі вытворчасці назапашвальнікаў энергіі” ў краінах СНД, у тым ліку ў Беларусі, заяўляе дырэктар бізнес-напрамку “Назапашвальнікі энергіі” паліўнага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі Аляксандр Паўлюк.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба “Расатама”, гэта неабходна “для задавальнення ўсё большага замежнага попыту”.
“Бізнес-напрамак “Назапашвальнікі энергіі” актыўна супрацоўнічае з вядучымі беларускімі аўтавытворцамі, працуючы над праектамі батарэй для аўтамабіляў, а таксама пасажырскага і грузавога транспарту на электрацязе”, — паведаміў Паўлюк.
Прадстаўнік дзяржкарпарацыі адзначыў, што дзве першыя расійскія гігафабрыкі (буйныя прадпрыемствы па масавай вытворчасці акумулятараў, сістэм захоўвання энергіі) плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Калінінградскай вобласці РФ — у снежні 2025 года, а таксама ў “Маскоўскім рэгіёне” — у 2026-м.
“Гігафабрыкі ўжо адразу пасля запуску будуць загружаныя значным аб’ёмам замоў, уключаючы расійскі рынак і экспартныя кантракты”, — сказаў ён.
У жніўні 2025 года міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз заяўляў, што ў падрыхтаваным ведамствам абгрунтаванні па павелічэнні ядзерна энергетычных магутнасцяў краіны гаворыцца пра неабходнасць выкарыстоўваць “прамысловыя сістэмы назапашвання” электраэнергіі, якія “цяпер таннеюць”. Назапашвальнік, які “ўначы будзе зараджацца, а ўдзень — аддаваць электрычную энергію”, як вынікае з тлумачэнняў чыноўніка, патрэбны, каб бяспечна інтэграваць новы ядзерны аб’ект генерацыі ў энергасістэму.
Мінэнерга прапануе пабудаваць трэці энергаблок на дзейнай Беларускай АЭС альбо асобную двухблочную станцыю. Нягледзячы на тое, што канкрэтнае рашэнне пра пашырэнне ядзерных магутнасцей яшчэ не прынятае, Аляксандр Лукашэнка часта выказваецца пра гэта цалкам адназначна, робячы ўпор на тое, што Беларусь можа размясціць другую АЭС на ўсходзе, каб забяспечваць электрычнасцю анексаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны.

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

