Лукашэнка: Імкненне да мірнага супрацоўніцтва застаецца падмуркам адносін беларусаў і іспанцаў
12 кастрычніка, Позірк. У віншаванні народу Іспаніі з Днём іспанскай нацыі 12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “гэтае свята ўвасабляе гонар і годнасць, мужнасць і самаадданасць іспанскага народа, адлюстроўвае яго значную ролю ў еўрапейскай і сусветнай гісторыі, сімвалізуе адзінства краіны”.
“Упэўнены, што імкненне да мірнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, канструктыўнага дыялогу і дружалюбных адносін цалкам адпавядае шчырым інтарэсам беларусаў і іспанцаў і застаецца падмуркам двухбаковых кантактаў, нягледзячы на складаныя геапалітычныя тэндэнцыі апошніх гадоў”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Іспанія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2023 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Іспанію. Апошні раз — 19–20 чэрвеня.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



