Лукашэнка прапанаваў Нацбанку “патрошку пускаць у абарот“ ЗВР
16 кастрычніка, Позірк. “Патрошку пускаць у абарот“ золатавалютныя рэзервы і “дзейнічаць па-гаспадарску“ прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка на нарадзе па праектах прагнозных дакументаў на 2026 год.
“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра, — адзначыў Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба”.
Лукашэнка пры гэтым назваў найважнейшым пытаннем кантроль інфляцыі: “Нагадаю, людзям патрэбна цэнавая стабільнасць, а не стабільны рост цэн“.
Паведамляецца, што Нацбанк сумесна з урадам прапануе ўсталяваць планавы паказчык інфляцыі на наступны год на ўзроўні да 7%. “Значыць, трэба будзе прапісаць там “да”, – дадаў Лукашэнка.
Паводле слоў прамоўцы, ён “нядаўна дапытваў“ першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова ў тым ліку па пытаннях цэнаўтварэння: “Вы мне дакладвалі. Вы за гэта несяце персанальную адказнасць. Мы яшчэ пагаворым на гэтую тэму. Нам не трэба, як тут некаторыя пішуць, стрымліваць рост цэн, яшчэ чагосьці. Трэба справядлівае цэнаўтварэнне, каб людзі маглі купіць неабходнае”.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2025 года склалі 13 млрд 283,9 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам.
За верасень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 871,7 млн долараў (+7%).
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 9 месяцаў 2025 года яны выраслі на 4 млрд 361,3 млн долараў (+48,9%).
9 верасня на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў Лукашэнка заявіў, што тэндэнцыю росту інфляцыі “неабходна пераламаць“.
Раней “Позірк” паведамляў, што спажывецкія цэны ў верасні 2025 года выраслі на 0,5%, за дзевяць месяцаў — на 5,8%, у гадавым вымярэнні — на 7,1%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%, інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
Летась спажывецкія цэны выраслі на 5,2%.


- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

