Рэзалюцыя Еўрапарламента будзе вызначаць стаўленне ЕС да беларускіх дэмсілаў і рэжыму Лукашэнкі — Латушка

22 кастрычніка, Позірк. Комплексная рэзалюцыя па Беларусі, прынятая Еўрапарламентам 22 кастрычніка, будзе шмат у чым вызначаць стратэгію Еўрасаюза ў дачыненні да беларускага дэмакратычнага руху і рэжыму Лукашэнкі, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай Павел Латушка.
На яго думку, высновы, наступныя з рэзалюцыі, “абсалютна дакладныя і зразумелыя“.
“Еўрапейскі саюзз працягвае падтрымліваць дэмакратычныя сілы, грамадзянскую супольнасць Беларусі і будзе прымушаць рэжым Лукашэнкі змяніць сваю палітыку ўнутраных рэпрэсій і замежнай агрэсіі“, — цытуе палітыка прэс-служба АПК.
Латушка лічыць важным, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін “не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам краіны і выступаюць за прыцягненне яго і яго прадстаўнікоў да адказнасці за злачынствы, учыненыя супраць беларускага народа”.
“Пры падрыхтоўцы праекта рэзалюцыі мы ўзаемадзейнічалі з дэпутатамі дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, ініцыявалі важныя дапаўненні, многія з якіх увайшлі ў фінальную версію прынятай сёння рэзалюцыі“, — адзначыў палітык.
У рэзалюцыі Еўрапейскага парламента “Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў“ гучыць патрабаванне “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі і заяву аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам краіны.
У дакуменце ўтрымліваецца заклік да ЕС і ягоных членаў супрацоўнічаць з дзяржавамі, якія не ўваходзяць у саюз, дзеля “ўмацавання палітыкі непрызнання Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Беларусі“. Падкрэсліваецца важнасць пастаяннага ўзаемадзеяння Еўрасаюза з беларускімі “дэмакратычнымі суб’ектамі“, каб іх намаганні мелі палітычную, фінансавую і іншую падтрымку.
Святлана Ціханоўская выступіла 22 кастрычніка ў Еўрапарламенце з прамовай. З пасланнем да дэпутатаў звярнуўся таксама яе муж, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



