Генпракуратура выявіла ў “Мінскэнерга” больш за 20 фактаў парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства

22 кастрычніка, Позірк. Больш за 20 фактаў занятку прадпрымальніцкай дзейнасцю “асобамі, для якіх гэта забаронена ў сувязі з займаемай пасадай“, выявіла Генеральная пракуратура ў сістэме дзяржпрадпрыемства “Мінскэнерга“.
Як паведамляе прэс-служба нагляднага органа, сярод распаўсюджаных відаў такой прадпрымальніцкай дзейнасці названыя “ажыццяўленне грузавых і пасажырскіх перавозак, аптовая гандаль, кансультаванне па пытаннях камерцыйнай дзейнасці“.
Таксама ўстаноўлены парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні закупак. У прыватнасці, гаворка ідзе пра “невыкананне антыкарупцыйных нормаў пры выкарыстанні службовага транспарту і ігнараванне патрабаванняў аб прадухіленні і ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў”.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 17 закона “Аб барацьбе з карупцыяй” для дзяржаўных службовых асоб устаноўлена забарона займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз іншых асоб, аказваць садзейнічанне мужу (жонцы), блізкім сваякам або ўласціўцам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча.
Генпракуратура адзначае, што парушальнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю асобай, для якой заканадаўчымі актамі гэта забаронена, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 420 да 1.260 рублёў).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ студзені ў Гродзенскай вобласці прадукты харчавання даражэлі ў 8 разоў хутчэй, чым у МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



